Святлана
Два дні назад вярнулася з цудоўнай вандроўкі Рыга-Таллінн-Стакгольм- Берген-Осло. Плюс два дні паездка па ф’ёрдах паміж прыгожых нарвежскіх прыродных цікавостак. Скалы, вадаспады, горныя дарогі, прыгожыя далягляды. Па ўсім маршруце нас суправаджала Ірына Протчанка, знаток тых месцаў, выдатны экскурсавод, добры арганізатар, аптымістка. А яшчэ вялікі дзякуй нашым кіроўцам аўтобуса - Максіму і Сяргею. Вопытныя, дасведчыя, цярплівыя знаўцы сваёй справы. Тое, што трэба турыстам у няпростай вандроўцы.
Дзякуй вялікі